Балда - гульня ў словы для двух гульцоў, якія па чарзе выконваюць наступныя дзеянні:
1.
Дадаць літару ў клетку на гульнявым полі (новыя літары можна дадаваць толькі ў клеткі сумежныя з тымі, дзе ўжо ёсць літара)
2. Выбраць на гульнявым полі слова, якое ўключае новую даданую літару
3. Атрымаць ачкі па колькасці літар у выбраным слове
Гульня заканчваецца, калі ўсё поле запоўнена, а пераможцам становіцца той, хто набраў найбольшую колькасць ачкоў.
Для праверкі правільнасці ўвядзення слоў выкарыстоўваецца слоўнік "Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001." (http://www.slounik.org/nn/)
Слоўнік уключае ў сябе назоўнікі ў назоўным склоне, дзеясловы ў форме інфінітыва, прыметнікі мужчынскага роду і іншыя. Са слоўніка выдалены ўсе ўласныя назвы (Менск, Кіеў, Днепр,...)
Гульцы па дамоўленасці могуць абмежаваць тып слоў, якія выкарыстоўваюцца (напрыклад, выкарыстоўваць толькі назоўнікі, як гэта робіцца ў класічнай версіі гульні)
Падзяка Ірыне Філюк за вобразы гульцоў.
Падзяка Волі за пераклад гульні на беларускую мову.
Skich verwendet Cookies und ähnliche Technologien zur Bereitstellung, Verbesserung, Sicherung und Analyse unserer Dienste. Indem du auf „Alle akzeptieren“ klickst, erklärst du dich damit einverstanden, dass wir unsere Cookies und Cookies von Dritten verwenden gemäß unserer Cookies-Richtlinie.